Паважаныя наведвальнікі, вітаем вас на старонках нашага сайта!
Падарожнічаючы па яго старонках, вы зможаце знайсці інфармацыю аб нашай дашкольнай установе, парады спецыялістаў установы дашкольнай адукацыі, умовы і неабходныя дакументы для паступлення дзіцяці ва ўстанову дашкольнай адукацыі, даведацца пра нашы планы, мерапрыемства, якія праходзяць у дзіцячым садзе і праглядзець фотаальбомы, задаць пытанні па выхаванні і навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту, якія цікавяць Вас, пакінуць запіс аб нашай установе ў гасцявой кнізе і многае іншае. Мы заўсёды рады як віртуальным, так і жывым зносінам з Вамі!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 2 "Пралеска" г. п. Лёзна"
Загадчык: Волкава Вольга Генадзьеўна
Тэлефон: (8-02138) 5-67-80
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці: Зеніна Наталля Юр'еўна
Тэлефон: (8-02138) 5-67-80
Кантактная інфармацыя:
Паштовы адрас: вул.Леніна, 51, 211220, г. п. Лёзна, Віцебская вобласць.
Электронная пошта: as2@lioznorik.by
Рэжым працы дзіцячага садка: 07.30-18.00 (за выключэннем дзён дзяржаўных святаў). Выхадныя дні: субота-нядзеля.
УВАГА! Працягласць працы ў працоўны дзень, непасрэдна папярэдні дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну (арт. 116 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)ю
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 2" Пралеска" г.п. Лёзна " дзейнічае на падставе Статута, зацверджанага рашэннем Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта № 702 ад 12.09.2022. Азнаёміцца са Статутам можна ў кабінеце загадчыка (каб. 215), а таксама на інфармацыйным стэндзе ў фае другога паверха дзіцячага саду.
У адпаведнасці са Статутам установа адукацыі гарантуе права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца Лёзненскім раённым выканаўчым камітэтам (Заснавальнікам), з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў непаўналетніх выхаванцаў.
Асноўнай мовай навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі з'яўляецца руская мова.